(no subject)
[info]nastabelaportal
Кубікі льда ў лядоўні...
Цюбікі фарб на паліцы,
Усё выглядае чароўна,
Проста аб сцену забіцца...
Ранкам устане яна.
Недаспалыя сінія вочы.
5 хвілін І мана.
Намалюе твар як захоча.
Іншая дзеўчына спіць -
Нафіг ёй уздымацца?!
Пудру з парфюмаю піць?
З-за лухты якой прачынацца...
І нармальны выгляд ў яе -
Не лісток яна вам паперы,
Натуральнасць, "не" ўсей мане
Громкі вокліч: "глямур нахалера!"
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Каханне...
[info]nastabelaportal


Яшчэ гадзіна да світанку
А мы з табой побач сядзім
Сядзім ў абдымку мы на ганку
На знічкі-зорачкі глядзім...

Балюча шчэміць сэрца радасць
Спакусы й шчасця пачуццё
Мы шэпчам: вера і адданасць
Радзіма, годнасць і жыццё.

Прачнулась сонца. Неба - ружы,
Пялёсткі дзіўных мяккіх мар.
Кахаю, так...і я не хлушу,
Табе, жыцця майго ўладар!!!!

  • Leave a comment
  • Add to Memories

You are viewing [info]nastabelaportal's journal